Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Газеце Слонімскай» не дазволілі правесьці сьвяточную акцыю ў гонар тысячнага нумара выданьня


Тысячны нумар «Газеты Слонімскай»

Тысячны нумар «Газеты Слонімскай»

Слонімскія ўлады адмовілі ў дазволе правядзеньні сьвята на падставе таго, што да заяўкі на правядзеньне масавай акцыі нібыта не былі прыкладзеныя пісьмовыя абавязацельствы асобы, адказнай за яе правядзеньне.

Рэдактар і заснавальнік «Газеты Слонімскай» Віктар Валадашчук зьвярнуўся ў Слонімскі райвыканкам па дазвол правесьці ў суботу 6 жніўня сьвяточнае мерапрыемства ў цэнтры горада з нагоды выхаду тысячнага нумара выданьня.

Паводле Валадашчука, плянавалася запрасіць на акцыю чытачоў газэты і проста слонімцаў з тым, каб весела адзначыць выданьне тысячнага нумару: правесьці віктарыны, гульні, паслухаць канцэрт.

«Хацелася, каб тыя, хто ня ведае пра газэту, пачулі і пабачылі яе на свае вочы», — кажа Валадашчук.

У сваёй заяўцы на правядзеньне масавага мерапрыемства я дакладна напісаў, што зьяўляюся кіраўніком «Газеты Слонімскай» і як арганізатар бяру на сябе адказнасьць па забесьпячэньні грамадзкага парадку і бясьпекі грамадзян падчас правядзеньня мерапрыемства, а таксама абавязаўся прыняць меры па забесьпячэньні мэдыцынскага абслугоўваньня і навядзеньні парадку пасьля сканчэньня мерапрыемства.

На тым месцы, дзе мы хацелі правесьці акцыю, заўсёды праводзяцца самыя розныя мерапрыемствы рознымі арганізацыямі, і нікому гэта не перашкаджае, але нам гэта не дазволена. Мы ўсё роўна правядзём акцыю ў двары рэдакцыі, запрасілі ўсіх жадаючых, ужо і абмеркавалі сцэнар. Некаторыя рэчы давялося зьмяніць, але думаю, што ўсё роўна будзе цікава. Разьлічваем, што людзі прыйдуць на нашу акцыю«.

XS
SM
MD
LG