Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзея Саўчанка пачала галадоўку дзеля вызваленьня ваеннапалонных


Дэпутатка Вярхоўнай Рады Ўкраіны Надзея Саўчанка 3 жніўня пачала галадоўку як пратэст супраць бязьдзейнасьці ўладаў у пытаньні вызваленьня палонных.

На знак салідарнасьці да яе далучыліся двое зьняволеных, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА гораду Ужгарад, і адна жанчына, паведаміла яе сястра Вера Саўчанка.

Вера Саўчанка адзначыла, што акцыя яе сястры прыцягне ўвагу да Сянцова, Кольчанкі, Карпюка, Клыха — грамадзянаў Украіны, якія знаходзяцца ў зьняволеньні ў Расеі.

Надзея Саўчанка на прэс-канфэрэнцыі 2 жніўня заявіла, што з 3 жніўня пачне галоўку і будзе яе працягваць да аднаўленьня працэсу вызваленьня ўкраінскіх палонных, якія ўтрымліваюцца на тэрыторыі Расеі і Данбасу. Яна назвала работу па пераадоленьні канфлікту на ўсходзе Украіны «неэфэктыўнай» і пацьвердзіла сваю гатоўнасьць адправіцца ў зону канфлікту для перамоваў зь лідэрамі сэпаратыстаў.

За час зьняволеньня ў Расеі Саўчанка некалькі разоў абвяшчала галадоўку. Апошні раз яна абвясьціла сухую галадоўку 6 красавіка, а спыніла яе праз два тыдні — за месяц да вяртаньня ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG