Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеці перасьпявалі «Тры чарапахі» Лявона Вольскага


Belarus - Children are singing a famous song by Lyavon Volski "Three turtles". Minsk, 2016

Belarus - Children are singing a famous song by Lyavon Volski "Three turtles". Minsk, 2016

Моўныя курсы «Мова нанова» выдалі яшчэ адно відэа з удзелам дзяцей.

Гэтым разам — гіт N.R.M. «Тры чарапахі» на музыку і словы Лявона Вольскага.

У кліпе сьпяваюць Рагнеда Адэля Гацак, Яраслава Аляксандрава, Маша Івановіч, Маша Бурэйка, Ліза Дзьмітрачэнка, Каця Баранава, Даша Папаламава, Соня Шэўчык, Лера Шымановіч, Яраш Грынчанка, Адэля Тарасевiч, Мсціслаў Церашкоў, Кандрат Церашкоў, Ганна Казімера Церашкова, Антось Харлап, Ян Казімер Вішнеўскі.

Гэта ўжо трэці кліп з удзелам дзяцей. Раней «Мова нанова» выкладала відэа зь песьнямі гурта BRUTTO «Ня быць скотам» і «Родны край». Усе кліпы здымалі ў Лошыцкім парку.

«Гэта такая трылёгія атрымалася. Мы запісалі зь дзеткамі тры кліпы — гэта тры вельмі папулярныя сучасныя песьні. Калі з боку грамадзтва будзе цікавасьць, то гатовыя працягнуць гэтую працу», — сказаў Свабодзе каардынатар курсаў Глеб Лабадзенка.

Песьня «Тры чарапахі» — увайшла ў аднайменны альбом N.R.M., які выйшаў у 2000 годзе.

XS
SM
MD
LG