Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турэччына вылучыла Эўразьвязу ўльтыматум па бязьвізавым рэжыме


Мэўлют Чавушаглу

Мэўлют Чавушаглу

Анкара патрабуе ад Брусэлю адмяніць візы для турэцкіх грамадзян да кастрычніка. У адваротным выпадку Турэччына пагражае зрывам пагадненьня па ўцекачах.

Міністар замежных спраў Турэччыны Мэўлют Чавушаглу прыгразіў разрывам міграцыйнай зьдзелкі з Эўразьвязам. Як заявіў кіраўнік МЗС у інтэрвію газеце Frankfurter Allgemeine Zeitung ў нядзелю, 31 ліпеня, Анкара адмовіцца выконваць пагадненьне па бежанцах, калі Брусэль не ўвядзе бязьвізавы рэжым для турэцкіх грамадзян, як найпазьней у кастрычніку.

У адпаведнасьці з падпісаны 18 сакавіка 2016 году пагадненьнем, усе ўцекачы, якія нелегальна прыбылі морам да берагоў Грэцыі, павінны быць адпраўленыя назад у Турэччыну. Пры гэтым за кожнага мігранта, які вярнуўся з Грэцыі ў Турэччыну, краіны ЭЗ прымуць па адным сырыйскім уцекачы з турэцкай тэрыторыі. Акрамя таго, Брусэль пагадзіўся даць Анкары 6 млрд эўра — гэтая сума павінна пайсьці на патрэбы ўцукачоў.

Паводле пагадненьня, для палягчэньня візавага рэжыму турэцкія ўлады павінны выканаць 72 умовы, пастаўленыя перад імі Эўракамісіяй. Эўрапейскія палітыкі неаднаразова заяўлялі, што гэтыя патрабаваньні дагэтуль ня выкананыя і, такім чынам, адмена візаў пакуль немагчымая, нагадвае Нямецкая хваля.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG