Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія АБСЭ ў Данбасе паскардзілася на пагрозы з боку баевікоў «ДНР»


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Спэцыяльная маніторынгавая місія (СММ) АБСЭ ў Данбасе заявіла, што баевікі «ДНР» у пятніцу заблякавалі аўтамабіль арганізацыі і запатрабавалі ў супрацоўнікаў пакінуць раён, паведамляе ВВС.

Здарэньне адбылося ў раёне населенага пункта Лукава ў 72 км на поўдзень ад Данецка, які ўключаны ў тэрыторыю, падкантрольную сэпаратыстам. Потым шлях місіі заблякавала яшчэ адна машына.

«З аўтамабіля выйшлі тры ўзброеныя ўдзельнікі „ДНР“, у вельмі агрэсіўнай манеры накіравалі сваю зброю на супрацоўнікаў СММ і запатрабавалі ў кіроўцы адчыніць дзьверы», — гаворыцца ў паведамленьні АБСЭ.

Супрацоўнікаў місіі прымусілі паехаць на КПП «Прыморскае», дзе дзевяць байцоў «ДНР» таксама пачалі пагражаць ім, аднак празь 10 хвілінаў машыну АБСЭ адпусьцілі.

XS
SM
MD
LG