Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Неаўтарытэтныя і беспрацоўныя», — Ярмошына пра тое, чаму апазыцыя не прайшла ў выбаркамы


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

У Беларусі сфармавалі амаль 6000 участковых выбаркамаў для правядзеньня парлямэнцкіх выбараў. Агулам ва ўсе УВК увайшлі 65 857. Толькі 53 зь іх — прадстаўнікі апазыцыйных партый.

Пра гэта паведамляе TUT.BY.

Малая доля апазыцыянэраў тлумачыцца тым, што ў гэтых людзей няма аўтарытэту на месцах, заявіла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына падчас прэс-канфэрэнцыі 29 ліпеня.

«Мы рэкамэндавалі ацэньваць усю характарыстыку асобы, яго месца ў грамадзтве, яго сацыяльны аўтарытэт. З гэтага робіцца выснова пра ўключэньне таго ці іншага чалавека ў склад участковых выбарчых камісій», — адзначыла кіраўнік ЦВК і дадала, што ўключэньне апазыцыянэраў у выбаркамы часта залежыць ад таго, якую партыю яны прадстаўляюць.

«Часьцей за ўсё задавальняюцца заяўкі партыі левых „Справядлівы сьвет“, таму што гэта людзі, якія, як правіла, даўно і добра ўмантаваныя ў грамадзтва і карыстаюцца аўтарытэтам. Неаўтарытэтным або беспрацоўным складаней прайсьці ў выбаркамы. Усё разглядаецца не з улікам апазыцыйнасьці, а з улікам асобы. Часьцяком у апазыцыйныя партыі ідуць людзі, у якіх жыцьцё ня склалася, якія не задаволеныя ні сваім жыцьцём, ні ўладай. У іх і ў грамадзтве часьцяком існуе канфрантацыя з тымі, хто іх атачае».

Камэнтуючы тое, што ў склад выбаркамаў ня трапілі такія вядомыя людзі, як былыя дэпутаты Вярхоўнага Савету, напрыклад, Аляксандар Дабравольскі з АГП, Лідзія Ярмошына падкрэсьліла:

«Вядомасьць і аўтарытэт — дзьве розныя рэчы. Можна быць шырока вядомым чалавекам, але ня мець прывабнасьці».

Традыцыйна назіральнікі АБСЭ крытыкуюць улады Беларусі за маленькі працэнт апазыцыянэраў у выбаркамах. Ці гатовая Лідзія Ярмошына да новай порцыі дакораў, спыталі кіраўніка ЦВК.

У складзе УВК большасьць традыцыйна складаюць жанчыны — 71,2%. Дзяржслужачых там 4,3%. Крыху больш за палова сябраў УВК — грамадзкія аб’яднаньні і партыі.

У склад УВК прайшоў 31 прадстаўнік партыі левых «Справядлівы сьвет», 3 сябры БСДП (Грамада), 14 прадстаўнікоў АГП. Праўладныя партыі прадстаўленыя нашмат шырэй: 816 чалавек прадстаўляюць камуністаў, 265 — Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасьці. 4626 сябраў УВК зьяўляюцца прадстаўнікамі найбуйнейшага праўладнага грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь».

Пры ЦВК акрэдытавана 8 назіральнікаў, 5 зь іх — апазыцыянэры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG