Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Францыі абвясьціў пра стварэньне нацыянальнай гвардыі


Франсуа Алянд заявіў, што гвардыя павінна будзе аказваць дапамогу сілам правапарадку ў барацьбе з тэрарыстычнай пагрозай.

Нацыянальная гвардыя будзе створана на аснове «існуючага апэрацыйнага рэзэрву», — удакладняе ў сваім камюніке Елісейскі палац. Чакаецца, што гвардзейцы пачнуць дзейнічаць у пачатку восені.

Пра гэта паведамляе міжнароднае францускае радыё RFI.

Алянд адзначыў, што мэта рэзэрвістаў «не падмяняць сабой сілы правапарадку, але дапамагаць ім, узмацняць іх».

Кіраўнік МУС Францыі Бэрнар Казнэў у сераду удакладніў, што пасьля закліку прэзыдэнта ўжо каля дзьвюх з паловай тысяч французаў праявілі жаданьне ўступіць у шэрагі «запасьнікаў».

XS
SM
MD
LG