Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін скасаваў Крымскую фэдэральную акругу, звольніў пасла ва Ўкраіне і паперастаўляў чыноўнікаў


Анэксаваны Расеяй Крым загадам Уладзіміра Пуціна ўключаны ў склад Паўднёвай фэдэральнай акругі.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб скасаваньні Крымскай фэдэральнай акругі і ўключэньні анэксаванага Расеяй Крыму ў склад Паўднёвай фэдэральнай акругі, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу Крамля.

Таксама ў чацьвер быў вызвалены ад пасады паўнамоцны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акрузе Сяргей Мелік. На яго месца прызначаны былы паўнамоцны прадстаўнік прэзыдэнта ў Крымскай фэдэральнай акрузе Алег Белавенцаў, адпраўлены ў адстаўку ў чацьвер.

Сам Мелік стаў намесьнікам кіраўніка Расейскай гвардыі, створанай у красавіку на базе Ўнутраных войскаў МУС.

Акрамя гэтага ў чацьвер ад пасады надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Расеі ва Ўкраіне быў вызвалены Міхаіл Зурабў, перадае «Інтэрфакс».

Губэрнатар анэксаванага Расеяй Севастопаля Сяргей Меняйлаў быў у чацьвер зьняты са сваёй пасады і прызначаны прадстаўніком прэзыдэнта ў Сыбірскай фэдэральнай акрузе.

Крымская фэдэральная акруга была створаная ў сакавіку 2014 пасьля таго, як Расея анэксавала Крым.

XS
SM
MD
LG