Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Азэрбайджане прапануюць павялічыць тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта


Ільхам Аліеў у Менску ў 2012 годзе

Ільхам Аліеў у Менску ў 2012 годзе

Канстытуцыйны Суд Азэрбайджану прызнаў правамоцнасьць вынясеньня на рэфэрэндум зьмены ў Канстытуцыю. Праект зьменаў у Асноўны закон быў прапанаваны прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым.

Як паведамляе расейскае агенцтва ИТАР-ТАСС, зьмены закранаюць 29 артыкулаў Канстытуцыі. Так, прапануецца павялічыць тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта краіны зь пяці да сямі гадоў. У праекце ёсьць пункт аб выключэньні з Канстытуцыі палажэньне пра тое, што прэзыдэнтам Азэрбайджану можа быць абраны грамадзянін, не маладзейшы за 35 гадоў. Таксама прапануецца ўвесьці пасады першага віцэ-прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнтаў, прычым у выпадку немагчымасьці выконваць абавязкі, паўнамоцтвы пераходзяць да першага віцэ-прэзыдэнта (паводле цяперашняй канстытуцыйнай нормы — да прэм’ер-міністра).

Новыя папраўкі прадугледжваюць таксама права прэзыдэнта распускаць Мілі Мэджліс (парлямэнт) і прызначаць датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары.

Прапанавана зьнізіць ўзроставы цэнз для абраньня ў парлямэнт да 18 гадоў (цяпер — 25 гадоў).

У 54-гадовага Ільхама Аліева дзьве дачкі (1985 і 1989 году наражэньня), сын 1997 г. н. і два ўнукі 2008 г. н.

Апошнія канстытуцыйны рэфэрэндум у Азэрбайджане праводзіўся ў 2009 годзе, калі было скасаванае абмежаваньне займаць пасаду прэзыдэнта больш чым два разы.

XS
SM
MD
LG