Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран зьнішчыў 100 тысяч спадарожнікавых талерак, каб «абараніць мараль і культуру»


Іран зьнішчыў 100 тысяч спадарожнікавых антэнаў у рамках афіцыйных намаганьняў «абараніць мараль і культуру» ад шкоднага ўплыву спадарожнікавых тэлеканалаў.

Інтэрнэтнае выданьне International Business Times паведамляе, што пры афіцыйнай «цырымоніі» зьнішчэньня спадарожнікавых талерак бульдозэрамі прысутнічаў генэрал Рэза Нагдзі, кіраўнік іранскай міліцыі Басідж.

«Праўда такая, што большасьць спадарожнікавых каналаў аддаляе грамадзтва ад маралі і культуры. Насамрэч гэтыя тэлевізійныя каналы дасягаюць таго, што павялічваецца колькасьць разводаў, рознага роду залежнасьць і адсутнасьць бясьпекі ў грамадзтве», — сказаў Нагдзі.

Паводле Нагдзі, тэлегледачы аддалі спадарожнікавыя талеркі на зьнішчэньне добраахвотна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG