Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерэване вызвалілі яшчэ двух закладнікаў


Захоплены будынак

Захоплены будынак

Апошніх двух захопнікі абяцалі адпусьціць, калі іх ўмовы будуць выкананыя.

У сталіцы Армэніі Ерэване яшчэ двое закладнікаў былі адпушчаныя з будынку палка патрульна-паставой службы ў раёне Эрэбуні пасля працяглых перамоваў. У закладніках застаюцца яшчэ два чалавекі.

Захопнікі вырашылі адпусьціць закладнікаў пасьля таго, як улады дазволілі стварыць на тэрыторыі палка прэс-цэнтар. Захопнікі выказалі гатоўнасьць адпусьціць апошніх двух закладнікаў — намесніка кіраўніка паліцыі Армэніі Вардана Егіазарана і намесьніка начальніка паліцыі Ерэвану Валерыя Асіпяна — пасьля таго, як прэс-цэнтар пачне працаваць.

17 ліпеня група ўзброеных людзей захапіла будынак палка патрульна-паставой службы з патрабаваньнямі вызваліць каардынатара апазыцыйнай грамадзянскай ініцыятывы «Ўстаноўчы парлямэнт» Жырайра Сэфіляна. Яны забілі палкоўніка паліцыі, раненьні атрымалі чацьвёра паліцэйскіх.

Прыхільнікі захопнікаў на працягу тыдня некалькі разоў зьбіраліся перад будынкам, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Армэніі. У ходзе пратэстаў былі сутыкненьні з паліцыяй.

XS
SM
MD
LG