Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор: тэрарыст ў Ніцы доўга рыхтаваўся і меў саўдзельнікаў


Імправізаваны мэмарыял ахвярам тэракту ў Ніцы.
Імправізаваны мэмарыял ахвярам тэракту ў Ніцы.

Расьсьледаваньне тэракту 14 ліпеня ў Ніцы пацьвердзіла, што Мухамэд Ляўаедж Бухлель вёў працяглую падрыхтоўку свайго нападу і меў саўдзельнікаў.

Пра гэта паведаміў пракурор Парыжу Франсуа Маленс, на якога спасылаецца агенцтва France Presse.

Пяць падазраваных паўстануць перад судзьдзямі па барацьбе з тэрарызмам. Маленс паведаміў, што пракуратура прасіла прад’явіць ім абвінавачваньне ў змове з мэтай тэрарызму, сярод іншых злачынстваў.

Сярод падазраваных 22-гадовы француз туніскага паходжаньня Рамзі А., 37-гадовы тунісец Шукры Ц., 40-гадовы тунісец Мухамэд Валід Джы, 38-гадовы альбанец Артан Х., і яго жонка Энкельеджа З., у якіх падвойнае грамадзянства як Францыі, гэтак і Альбаніі.

Пара з Альбаніі падазраецца ў тым, што яны забясьпечылі тэрарыста ў Ніцы зброяй. Як і два тунісцы, альбанцамі ня маюць гісторыі правапарушэньняў на тэрыторыі Францыі.

Паводле ацэнкі пракурора, фатаграфіі на мабільным тэлефоне зламысьніка даказваюць, што ён, верагодна, выношваў свой плян з 2015 года.

У часе сьледзтва высьветлілася, што адзін з пяці падазраваных, якія знаходзяцца пад вартай, тунісец Мухамэд Валід Джы, быў зьняты на месцы злачынства на наступны дзень пасьля тэракту, калі яно вывучалася мэдыкамі і журналістамі.

Толькі адзін з падазраваных быў вядомы раней паліцыі. У Рамзі А., які нарадзіўся ў Ніцы, былі судзімасьці за разбой і злачынствы, зьвязаныя з наркотыкамі. У гэтага падазраванага быў знойдзены аўтамат Калашнікава і мех з патронамі.

Як паведамлялася раней, у выніку тэракту ў Дзень ўзяцьця Бастыліі 14 ліпеня ў Ніцы, загінулі 84 чалавекі. Ураджэнец Тунісу Бухлель быў застрэлены паліцыяй на месцы злачынства. Многія з апытаных сьледчымі апісвалі яго як бацьку траіх дзяцей, які не практыкаваў мусульманскую рэлігію, еў сьвініну, піў алькаголь, ўжываў наркотыкі і меў неўтаймаваную сэксуальную актыўнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG