Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пасьля судовага паседжаньня ў Менску 19 ліпеня журналісты доўга чакалі пакуль з залі суду выведуць Юрыя Чыжа, але так і не дачакаліся. Увечары на адным з падваконьняў фатографы заўважылі два сьляды ад розных чаравікаў, якія паказваюць, што нехта мог выходзіць з залі суду праз вакно, прамінуўшы журналістаў.

Экс-алігарх Юры Чыж, які сам знаходзіцца ў СІЗА, сёньня даў паказаньні на сваіх былых паплечнікаў па бізнэсе Ўладзімера і Казьбека Япрынцавых, на якіх ён раней напісаў заяву. У судзе стала вядома, што КДБ абяцала Казьбеку Япрынцаву волю за інфармацыю пра бізнэс Юрыя Чыжа.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG