Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН заклікае Турэччыну прытрымлівацца вяршэнства закона


Зэйд Раад Аль-Хусэйн
Зэйд Раад Аль-Хусэйн

У сёньняшняй заяве Зэйд Раад Аль-Хусэйн таксама паведаміў, што незалежныя назіральнікі павінны наведваць месцы ўтрыманьня пад вартай у Турэччыне, каб праверыць як умовы для зьняволеных, гэтак і тое, ці маюць яны доступ да адвакатаў і членам сем’яў. Правы чалавека не павінны быць «страчаныя ў імя бясьпекі і сьпешкі, каб пакараць тых, хто лічыцца адказным», — сказаў Зейд.

Ён адзначыў, што «увядзеньне сьмяротнага пакараньня было б парушэньнем абавязаньняў Турэччыны па міжнародных правах у галіне правоў чалавека — і стала б крокам у няправільным кірунку». Прадстаўнік ААН заявіў пра гэта пасьля таго, як прэм’ер-міністр Турэччыны Біналі Ілдырым паабяцаў, што Анкара будзе адстойваць вяршэнства закону, і перасьцярог ад любога «пачуцьця помсты» ў краіне ў пэрыяд пасьля перавароту.

«Ніхто ня можа мець пачуцьця помсты. Гэта не прымальна ў дзяржаве, якая рэгулюецца вяршэнствам закону», — сказаў прэм’ер Турэччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG