Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына затрымала пілётаў, якія зьбілі расейскі Су-24


Ілюстрацыйнае фота. Расейскі бамбавік Су-24
Ілюстрацыйнае фота. Расейскі бамбавік Су-24

У Турэччыне затрымалі двух турэцкіх пілётаў, якія зьбілі ў лістападзе 2015 году расейскі бамбавік Су-24. Адзін зь іх быў удзельнікам ваеннага перавароту.

Пра гэта паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на Bloomberg. Да гэтага моманту мэр Анкары Меліх Гекчек заяўляў, што сярод удзельнікаў ваеннага перавароту ў Турэччыне ў ноч на 16 ліпеня быў пілёт, які зьбіў Су-24.

Раней прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган прынёс прабачэньні прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну за зьбіты бамбавік Су-24. Зьяўлялася інфармацыя, згодна зь якой Анкара таксама пагадзілася выплаціць кампэнсацыю за Су-24, аднак пазьней яе абверглі.

Су-24 быў зьбіты на сырыйска-турэцкай мяжы 24 лістапада. Пілёт Алег Пяшкоў быў забіты агнём зь зямлі, штурман Канстанцін Мурахцін выжыў, але ў апэрацыі па яго ратаваньні быў забіты іншы вайсковец.

Неўзабаве пасьля гэтага ў СМІ было апублікавана прызнаньне турэцкага вайскоўца ў забойстве пілёта расейскага бамбавіка. Пазьней ён заявіў, што ня мае дачыненьня да злачынства і ніякіх заяваў не рабіў. Масква тым ня менш неаднаразова патрабавала ад Турэччыны затрымаць яго і прыцягнуць да адказнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG