Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША рассакрэцілі астатнюю частку дакладу аб тэрактах 11 верасьня


Дым над Сусьветным гандлёвым цэнтрам падчас тэракту 11 верасьня 2001 году
Дым над Сусьветным гандлёвым цэнтрам падчас тэракту 11 верасьня 2001 году

Кангрэс ЗША апублікаваў апошнюю частку дакладу аб тэрактах 11 верасьня 2001 году, засакрэчаную 13 гадоў таму. У дакумэнце гаворыцца пра расьсьледаваньне магчымых сувязяў тэрарыстаў з урадам Савудаўскай Арабіі.

У заключнай частцы дакладу паведамляецца пра знойдзены ў аднаго з тэрарыстаў нумар тэлефона, зьвязаны з тагачасным паслом Савудаўскай Арабіі ў ЗША. Дакумэнт таксама зьмяшчае інфармацыю пра людзей, якія дапамагалі тэрарыстам ў куплі жытла і навучаньні кіраваньню самалётам.

Разам з тым прадстаўнік Белага дому Джош Эрнэст заявіў, што выведныя службы не знайшлі доказаў сувязяў Савудаўскай Арабіі з арганізатарамі нападаў.

11 верасьня 2001 году сябры ісламісцкай групоўкі «Аль-Каіда» захапілі чатыры пасажырскія самалёты і накіравалі іх на будынкі Сусьветнага гандлёвага цэнтру і Пэнтагону. Ахвярамі тэракту сталі 3 тысячы чалавек. Даклад, які складаецца больш чым з 800 старонак, быў амаль цалкам апублікаваны ў 2002 годзе. Апошнія 28 старонак дакумэнта былі засакрэчаныя ў інтарэсах сьледзтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG