Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апанэнт Эрдагана Гюлен адкідвае абвіначваньні ў арганізацыі перавароту


Эрдаган і Гюлен

Эрдаган і Гюлен

Прадстаўнікі Фетхулаха Гюлена, якога турэцкія ўлады назвалі магчымым арганізатарам ваеннага бунту ў краіне, заявілі аб яго недатычнасьці да таго, што здарылася.

У заяве амэрыканскай арганізацыі Alliance for Shared Values ( "Саюз агульных каштоўнасьцяў") гаворыцца, што Гюлен асуджае любое ваеннае ўмяшаньне ва ўнутраную палітыку Турэччыны.

Сябры арганізацыі адзначаюць, што сур`ёзна занепакоеныя бясьпекай грамадзян Турцыі. Заявы аб дачыненьні Гюлена да паўстаньня ў арганізацыі назвалі вельмі безадказнымі.
Раней прадстаўнікі турэцкіх уладаў заявілі, што лічаць Гюлена арганізатарам ваеннага бунту, які пачаўся ў краіне ўвечары 15 ліпеня. Вайскоўцы абвясьцілі, што бяруць кіраваньне краінай у свае рукі, і абвясьцілі камэнданцкую гадзіну.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таім Эрдаган заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсьці на вуліцы і заявіў, што ня бачыць у мяцежнікаў шанцаў на посьпех. Пасьля гэтага людзі сапраўды сталі выходзіць на вуліцы і спрабаваць раззброіць вайскоўцаў.

XS
SM
MD
LG