Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама выказаў падтрымку Эрдагану, Вялікабрытанія заклапочаная, ААН заклікае да спакою ў Турэччыне


Барак Абама выказаў сваю падтрымку «дэмакратычна абранаму» ураду.

Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан паведаміў, што ён «вельмі заклапочаны» тым, што адбываецца, а яго ведамства заклікала брытанскіх падданых у Турэччыне «пазьбягаць публічных месцаў».

«У Арганізацыі Аб’яднаных Нацый імкнуцца растлумачыць сытуацыю на месцы і заклікаюць да спакою», — адзначыў прэс-сакратар генэральнага сакратара ААН Фархан Хак.

У штаб-кватэры НАТО ў Брусэлі заявілі, што ўважліва сочаць за падзеямі, але ўстрымліваюцца ад канкрэтных камэнтароў. Брытанская Independent нагадвае, што статут альянсу не патрабуе прамога ўмяшаньня, а Турэччына перажыла не адзін ваенны пераварот, будучы сябрам НАТА.

XS
SM
MD
LG