Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кангрэсе ЗША ўхвалілі рэзалюцыю аб санкцыях супраць Расеі


Камітэт па міжнародных адносінах палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША рэкамэндаваў палаце прыняць рэзалюцыю аб санкцыях супраць Расеі, уведзеных пасьля анэксіі Крыму і пачатку ўзброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

У рэзалюцыі, якую ўхваліў Кангрэс, замацоўваецца права прэзыдэнта ўводзіць эканамічныя санкцыі супраць канкрэтных грамадзян Расеі, забараняючы амэрыканскім кампаніям і прадпрымальнікам весьці зь імі справы. Такія санкцыі ўжо прымаліся ў дачыненьні да расейскіх чыноўнікаў.

Таксама дакумэнт прадугледжвае забарону на пастаўку прадметаў ваеннага прызначэньня ў Расею краінамі НАТО. Ніякіх кардынальна новых санкцыйных мер гэтай рэзалюцыяй не ўводзіцца.

Калі дакумэнт прымуць, прэзыдэнт ЗША зможа адмяніць меры супраць Масквы толькі ў двух выпадках: пасьля пацьверджаньня «аднаўленьня сувэрэнітэту Ўкраіны над Крымам» ці калі будзе даказана, што «рашэньне па статусе паўвострава прынята пад міжнародным кантролем і прызнана дэмакратычна абраным украінскім урадам».

Улады ЗША неаднаразова адзначалі, што гатовыя адмяніць санкцыі толькі ў выпадку, калі Масква выканае сваю частку абавязацельстваў па дээскаляцыі канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG