Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ліквідацыю наступстваў тарнада над Шаркоўшчынай зь дзяржаўнай рэзэрвы выдзеляць шыфэр і рубэройд


Паводле рашэньня ўраду ў Шаркоўшчынскі раён для ліквідацыі наступстваў стыхіі будуць дадаткова накіраваны матэрыяльныя каштоўнасьці зь дзяржаўнай матэрыяльнай рэзэрвы.

Як паведамляе прэс-служба МНС, 11 ліпеня тарнада на Шаркаўшчыне пашкодзіў каля 200 аднакватэрных жылых дамоў, 8 шматкватэрных жылых дамоў, 3 жывёлагадоўчыя фэрмы.

Заплянавана, што на аказаньне дапамогі ў аднаўленчых працах будзе накіравана 5000 шт. шыфэру, 210 трубак рубэройду, ліставая сталь.

XS
SM
MD
LG