Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр лідэр харвацкіх сэрбаў Горан Хаджыч


Горан Хаджыч
Горан Хаджыч

У Сэрбіі памёр былы лідэр самаабвешчанай рэспублікі Сэрбская Краіна Горан Хаджыч.

Хаджыч памёр пасьля працяглай барацьбы з ракам у горадзе Нові Сад.

Адзначаецца, што ў апошнія два месяцы стан яго здароўя рэзка пагоршыўся.

Непрызнаная рэспубліка Сэрбская Краіна існавала з 1991 па 1995 гады на тэрыторыі Харватыі. Хаджыч узначальваў непрызнаную сэрбскую дзяржава з 1992 па 1994 гады. У гэты ж час Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі абвінаваціў яго ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці, у прыватнасьці ў забойстве харватаў і іншых асоб нясэрбскай нацыянальнасьці.

Празь сем гадоў яго арыштавалі, а ў 2014 годзе судовыя слуханьні ў дачыненьні да Хаджыча спыніліся, бо ў яго дыягнаставалі пухліну галаўнога мозгу, якую немагчыма было праапэраваць. Год таму суд адпусьціў яго на волю дзеля лячэньня. А ў красавіку 2016 г слуханьні спыніліся на нявызначаны тэрмін з-за стану здароўя палітыка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG