Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

38 карцін Айвазоўскага вывезьлі з Крыму ў Маскву


Аксёнаў і Мядзьведзеў наведалі Феадасійскую карцінную галерэю імя Івана Айвазоўскага, 23 траўня 2016 году

Аксёнаў і Мядзьведзеў наведалі Феадасійскую карцінную галерэю імя Івана Айвазоўскага, 23 траўня 2016 году

Амаль 40 карцін вядомага мастака Івана Айвазоўскага 11 ліпеня былі адпраўленыя зь Феадасійскай галерэі мастака ў Трэцьцякоўскую галерэю Масквы на Ўсерасейскую выставу.

Пра гэта паведаміла агенцтва «РИА Новости» са спасылкай на так званага міністра культуры Крыму Арыну Навасельскіх.

«Трыццаць восем работ Айвазоўскага адпраўленыя 11 ліпеня з усімі ахоўнымі абавязкамі і страхоўкай у Маскву ў Трэцьцякоўскую галерэю», — цытуе Навасельскіх агенцтва.

Паводле яе словаў, карціны прабудуць у Маскве ўвесь выставачная цыкль, каб вярнуцца ў родны горад да 200-гадовага юбілею мастака.

Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў 22-24 траўня знаходзіўся ў часова акупаваным Крыме. У прыватнасьці, у Феадосіі ён наведаў музэй Івана Айвазоўскага.

XS
SM
MD
LG