Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Гудзілін хоча правесьці выставу на народныя грошы


Для арганізацыі выставы, дзе фатограф пакажа, як бачыў Беларусь за апошнія 7 год, трэба сабраць 5 тысяч дэнамінаваных рублёў.

Беларускі фатограф Сяргей Гудзілін пачаў на сайце talaka.by збор грошай на сваю першую пэрсанальную фатавыставу Kandensat. Выстава мае прайсьці ў жніўні ў прасторы «Цэх».

На выставе Гудзілін прадставіць свае працы за апошнія 7 год. На выставе будуць ня проста здымкі з навінаў газэты «Наша Ніва»: аўтар абяцае «праект пра Беларусь, пра нас усіх і наш час».

«Гэта адмыслова прыдуманая канцэпцыя беларускай рэчаіснасьці, — кажа Гудзілін Свабодзе. — Гэта ня проста інфарматыўная выстава дакумэнтальных здымкаў, а праца, упісаная ў мастацкую канцэпцыю. Дзевяць гісторыяў, два вялікіх мультымэдыяў, інсталяцыі».

На «Талацэ» можна як купіць звычайны квіток на выставу за 5 новых рублёў, так і замовіць дадатковыя бонусы за большыя грошы: ад камплекту паштовак з сэрыі Mi(e)nsk за 15 рублёў да байкі з прынтам ад фатографа ці фота музэйнай якасьці. Усю сэрыю Mi(e)nsk у музэйнай якасьці можна набыць за 1700 рублёў.

Сяргей Гудзілін
Сяргей Гудзілін

«Мы паставілі ў зборы мяжу ў 5 тысяч новых рублёў, гэта трэба для якаснага друку фатаздымкаў, для аздабленьня, працы дызайнэра, куратара, для арэнды памяшканьня, — дадае Гудзілін. — Гэта ня праца на камэрцыйны праект».

Здымкі фатографа можна паглядзець як на старонках газэты «Наша Ніва», так і на асабістым сайце фатографа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG