Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Уладзімер Някляеў будзе адзначаць 70 год без дазволу Менгарвыканкаму


Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў

Паэт і палітык Уладзімер Някляеў сёньня зьбіраецца адсьвяткаваць свой 70-гадовы юбілей чытаньнем вершаў у сквэры імя Янкі Купалы.

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Падчас імпрэзы адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі паэта «Толькі вершы».

Разам зь юбілярам песьні на вершы Някляева ды іншых беларускіх паэтаў прасьпяваюць Зьміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі.

На мінулым тыдні Ўладзімер Някляеў хацеў узяць дазвол на правядзеньне літаратурных чытаньняў у сквэры імя Янкі Купалы, але атрымаў адмову.

«У заяўцы я напісаў пра даўнюю традыцыю літаратурных чытаньняў ля помніка Янку Купалу. Там чыталі свае вершы ў юбілейныя дні Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, маладыя паэты. Традыцыі літаратурных чытаньняў існуюць ва ўсіх эўрапейскіх сталіцах, і цяпер мяне з нагоды юбілею запрашаюць у Хэльсынкі і Стакгольм, Нью-Ёрк, Вільнюс і Варшаву. А вось у родным горадзе я госьць нежаданы. Спачатку мне перашкаджалі выдаваць вершы, цяпер забараняюць іх чытаць», — сказаў Някляеў.

XS
SM
MD
LG