Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія мытнікі прымусілі Red Hot Chili Peppers падпісаць дыскі Metallica


Беларускія мытнікі прынялі амэрыканскую рок-гурт Red Hot Chili Peppers за іншых музыкаў.

У Менску ў Red Hot Chili Peppers была кароткая перасадка па дарозе ў Маскву, дзе ў іх было заплянавана выступленьне.

Аб інцыдэнце ў менскім аэрапорце распавёў у сваім інстаграме басіст Red Hot Chili Peppers Флі:

«Нас паклікалі ў пакой службовых асоб мытных органаў у аэрапорце ў Беларусі, і яны прасілі нас падпісаць кучу кампакт-дыскаў і фатаграфій Metallica. Мы спрабавалі патлумачыць ім, што мы не Metallica, але яны настойвалі на тым, каб мы падпісвалі ў любым выпадку. У іх была ўлада. Ну, я сапраўды выканаў Fight Fire with Fire з Metallica адзін раз. Я люблю Metallica, але ў любым выпадку я не Роберт Трухільё».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG