Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабака загрыз 8-месячную дзяўчынку, чыя маці некалькі дзён піла


Сабака пароды хаскі, ілюстрацыйны здымак. Фота: Chad Horwedel via Flickr, CC BY-NC-ND 2.0

Сабака пароды хаскі, ілюстрацыйны здымак. Фота: Chad Horwedel via Flickr, CC BY-NC-ND 2.0

Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менску паведаміла пра завяршэньне расьсьледваньне па факце пагібелі 8-месячнай дзяўчынкі ў сакавіку. Справа перададзеная ў суд.

Сьледчыя выявілі, што сабака пароды хаскі, які знаходзіўся ў кватэры, адгрыз дзяўчынцы руку, дзяўчынка памерла ад страты крыві і гемарагічнага шоку. На момант сьмерці дзяўчынку не кармілі каля аднога дня, сабаку не даглядалі, у доме не было знойдзена прадуктаў харчаваньня для дзіця ці сабакі. Маці цягам некалькіх дзён піла, у час сьмерці дачкі знаходзілася ў стане алькагольнага ап’яненьня.

Справа накіраваная ў суд, маці абвінавачваюць у сьвядомым пакіданьні ў небясьпецы, зьдзейсьненым асобай, якая сама па неасьцярожнасьці паставіла пацярпелага ў небясьпечны для жыцьця стан. Жанчына прызнае віну, згодна з ч.3 арт. 159 крымінальнага кодэксу, ёй пагражае да трох год пазбаўленьня волі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG