Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Турэччынай памірыліся, але чартэрныя рэйсы так і не аднавілі


Насуперак абвешчаным плянам аднавіць 7 ліпеня чартэрныя авіяперавозкі паміж Расеяй і Турэччынай, у чацьвер гэтага так і не адбылося, паведаміла прэс-сакратар Расейскага саюза туріндустрыі Ірына Цюрына.

Паводле яе, праблема заключаецца ў адсутнасьці пастановы ўраду Расеі аб адмене забароны на такія палёты.

«Як толькі стала вядома аб тым, што мы памірыліся з Турэччынай, авіякампаніі тут жа накіравалі ў Расавіяцыю заяўкі на выкананьне рэйсаў. І можна не сумнявацца, што, як толькі урад выпусьціць адпаведную пастанову, Расавіяцыя ў максымальна кароткія тэрміны выканае ўсе неабходныя фармальнасьці», — патлумачыла Цюрына.

Расейскія турысты пачалі купляць пуцёўкі на турэцкія курорты, як толькі Расеяй была зьнятая забарона на продаж тураў у Турэччыну.

Цяпер да курортаў Анатоліі можна дабрацца рэгулярнымі рэйсамі чатырох авіякампаній. Аднак чартэрныя рэйсы маюць для турыстычнай індустрыі настолькі вялікае значэньне, што, па ацэнцы экспэртаў, іх аднаўленьне зьнізіць кошт пуцёвак у Турэччыну на 20-30%, нагадвае ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG