Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей наконт разьмяшчэньня авіябазы: «Наша пазыцыя ў гэтым пляне не зьмянілася»


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Пазыцыя Беларусі адносна разьмяшчэньня на тэрыторыі краіны расейскай авіябазы не зьмянілася. Пра гэта міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей заявіў 7 ліпеня ў Рызе.

«Я хацеў бы сказаць, што па пытаньні аб разьмяшчэньні дадатковых вайсковых баз на тэрыторыі Беларусі і прэзыдэнт Беларусі выказаўся некаторы час таму канкрэтна і адназначна, і былі іншыя афіцыйныя заявы беларускага боку на іншых узроўнях. Наша пазыцыя ў гэтым пляне не зьмянілася», — цытуе БелТА Макея.

Паводле Макея, Беларусь будзе старанна аналізаваць сытуацыю, якая складваецца ў рэгіёне.

«І мы будзем, натуральна, рабіць адэкватныя меры рэагаваньня. Але, яшчэ раз паўтаруся, мы не зацікаўленыя ў тым, каб нейкія крокі, якія будзе прадпрымаць Беларусь у ваеннай сфэры, спрыялі далейшаму нагнятаньню ваеннай напружанасьці ў нашым рэгіёне і ў цэлым на эўрапейскім кантынэнце. Мы не зацікаўленыя ў тым, каб ствараліся новыя разьдзяляльныя лініі ў Эўропе», — сказаў Макей.

Раней кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што разьмяшчэньне расейскай ваеннай авіябазы на беларускай тэрыторыі з ваеннага пункту гледжаньня не патрэбна ні Менску, ні Маскве. Ён адзначыў, што ў выпадку разьмяшчэньня расейскай базы на беларускай тэрыторыі Беларусь, як і Расея, будзе мець больш мінусаў, чым плюсаў.

У красавіку гэтага году Ўладзімер Макей заявіў журналістам, што цяпер няма сэнсу абмяркоўваць пытаньне разьмяшчэньня расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG