Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Беларусь і Эўразьвяз маюць адну і тую ж мэту


Уладзімер Макей

Уладзімер Макей

Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей заяўляе аб відавочным пацяпленьні адносінаў паміж Беларусьсю і ЭЗ, перадае БелТА.

«У наяўнасьці пацяпленьне адносінаў паміж Беларусьсю і Эўрапейскім зьвязам. Дзякуй богу, усе бакі змаглі знайсьці ў сабе сілы і пераскочыць празь нейкі псыхалягічны бар’ер, зьвязаны з пэўным неўспрыманьнем адно аднаго. Мы зразумелі, што і Беларусь, і краіны-сябры Эўрапейскага зьвязу, і Эўрапейскі зьвяз у цэлым маюць адны і тыя ж мэты: і ў сфэры бясьпекі, і ў сфэры гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, і ў сфэры ўдасканаленьня грамадзтва і дзяржавы», — сказаў кіраўнік беларускага МЗС журналістам.

Макей таксама выказаў надзею нарасьціць таваразварот Беларусі з ЭЗ. «Гэта таксама будзе спрыяць умацаваньню і эканамічнай моцы, і палітычнага сувэрэнітэту, незалежнасьці Беларусі», — дадаў ён.

Сёньня ў Менску з афіцыйным візытам знаходзіцца міністар замежных спраў Чэхіі Любамір Зааралэк. Ён ужо сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімерам Макеем. Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Зааралэк выказаў меркаваньне, што прыйшла пара пачаць новы разьдзел у адносінах Беларусі і Чэхіі.

XS
SM
MD
LG