Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка загадаў дабудаваць «Не-Кемпінскі» да 2019 года


Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, падпісаным (PDF) 5 чэрвеня, перанесеныя тэрміны будаўніцтва гатэльнага комплексу ў Менску, які некалі мусіў стаць гатэлем Kempinski.

Цяпер дабудаваць гатэль мусяць не да Чэмпіянату сьвету па хакеі (не пасьпелі) і не да канца 2015 году (які ўжо завяршыўся), а да канца 2018 году. Будынкам па-ранейшаму займаецца кампанія «Эліт-Эстэйт», даччынае прадпрыемства «Трайпла» арыштаванага Юрыя Чыжа.

«Да непазнавальнасьці зьмяніў твар гораду», — што Чыж пасьпеў разбурыць у Менску?

Але цяпер беларускім банкам БПС, ВТБ і Белінвэстбанку дазволена ў сувязі з крэдытаваньнем будаўніцтва адкладаць сумы запазычанасьці забудоўцы на будучыя выдаткі. Забудоўцу вызваляць ад вяртаньня льготаў і прэфэрэнцыяў, а будынкі — ад падатку на нерухомасьць да прыёмкі ў эксплюатацыю.

Новага пакупніка для гатэля, які атрымаў у народзе назву «Не-Кемпінскі», усё яшчэ шукаюць. Раней Лукашэнка заяўляў, што даўгабуд хочуць набыць расейцы, казахі і катарцы. Пакуль жа Менгарвыканкаму даручана, калі нехта выкупіць «Не-Кемпінскі», прывесьці інвэстыцыйную дамову ў адпаведнасьць новаму ўказу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG