Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Баевікі два гады трымалі ўкраінскага палкоўніка ў палоне


Палкоўнік Іван Безьязыкаў, 2014

Палкоўнік Іван Безьязыкаў, 2014

Вызваленага з палону палкоўніка Ўзброеных сілаў Украіны Івана Безьязыкава баевікі ўтрымлівалі ў Данецкім тэлецэнтры. Пра гэта паведаміла першы намесьнік старшыні Вярхоўнай Рады, прадстаўнік Украіны ў рабочай падгрупе па гуманітарных пытаньнях Трохбаковай кантактнай групы Ірына Герашчанка.

«Іван Безьязыкаў знаходзіўся ў палоне баевікоў амаль 2 гады — 23 месяцы. Мы не маглі знайсьці яго месцазнаходжаньне вельмі доўга», — сказала Герашчанка «УНІАН» і дадала, што неаднаразова ўкраінскі бок у Менскай групе спрабаваў атрымаць у баевікоў зьвесткі пра яго знаходжаньне, але ўсе спробы былі марныя — баевікі нават не пацьвярджалі, што ўтрымліваюць афіцэра.

Паводле словаў Герашчанкі, у канцы сьнежня мінулага году стала вядома месца ўтрыманьня Безьязыкава.

«Іван знаходзіўся не ў СІЗА і не ў памяшканьні былой данецкай Службы бясьпекі Ўкраіны, дзе знаходзяцца хлопцы, месцазнаходжаньне якіх мы ведаем. Ён знаходзіўся наогул у памяшканьні Данецкага тэлецэнтру. Там яго хавалі баевікі», — адзначыла яна.

5 ліпеня быў вызвалены палкоўнік Узброеных сілаў Украіны Безьязыкаў, які знаходзіўся ў палоне баевікоў на Данбасе са жніўня 2014 года. У палоне на Данбасе на сёньня застаюцца 111 грамадзян Украіны.

XS
SM
MD
LG