Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данбас абстрэльвалі з тэрыторыі Расеі — справаздача International Partnership for Human Rights


З тэрыторыі Расеі абстрэльваліся ўкраінскія сёлы Калесьнікаўка, Камышнае, Мілава, Дзьмітрыеўка і Пабеда, гаворыцца ў дакладзе.

Праваабаронцы міжнароднай няўрадавай арганізацыі International Partnership for Human Rights (IPHR) супольна з Нарвэскім Хэльсынскім камітэтам і Ўкраінскай Хэльсынскай супольнасьцю правоў чалавека падрыхтавалі даклад «Адкуль адкрылі агонь?» (PDF).

У дакладзе сьцьвярджаецца, што абстрэлы тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны праводзіліся ў тым ліку з тэрыторыі Расеі прынамсі на пачатку восені 2014 году, што былі зафіксаваныя незаконныя пераходы мяжы ўзброенымі сіламі Расеі, а таксама незаконныя пераходы мяжы баевікамі, якія не маглі быць арганізаванымі без дапамогі Расеі.

Фота- і відэадоказы гэтага зьбіраліся на месцы аналітыкамі IPHR, былі прааналізаваныя 45 сьведчаньняў пацярпелых і непасрэдных відавочцаў, таксама былі прааналізаваныя доказы з адкрытых крыніцаў, у тым ліку фота салдатаў рэгулярных войскаў Расеі, выкладзеныя ў сацсетках.

Праваабаронцы таксама спасылаюцца на дасьледаваньні Bellingcat, якія рэгулярна знаходзяць сьведчаньні прысутнасьці расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіне сярод адкрытых зьвестак.

XS
SM
MD
LG