Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тацяна Таранда: Калі праца вас задавальняе, вы правільна выбралі ў жыцьці


Аддзяленьне рэабілітацыі. Зьдзейсьненая мара дзяцінства. Чаму беларускі жывуць даўжэй за беларусаў? Падарожжы ў Гомель і Аўстралію. Найлепшае месца на зямлі. Зьвязаны плед.

Размова з Тацянай Тарандай, лекаркай з Горадні, якая любіць сваю прафэсію ды падарожжы па сьвеце і Беларусі.


Тацяна Таранда: ...Найбольшая радасьць жыцьця — гэта тое, што ёсьць само жыцьцё, што ёсьць здароўе, што ты цяпер жывеш, што ты атрымліваеш нейкае задавальненьне, што ты атрымліваеш нейкія эмоцыі, што ты працуеш, што ты ўдзельнічаеш у штодзённым жыцьці. У сілу сваёй прафэсіі я часьцей чым іншыя бачу, як у некаторых людзей здараюцца катастрафічныя сытуацыі, калі хвароба прыходзіць там, дзе ты яе не чакаеш, не зьвяртаючы ўвагі на ўзрост... Анкалёгія... Людзі адыходзіць у маладым узросьце... Гэтыя людзі прыходзяць да нас, і ты тады разумееш, што ўсе астатнія праблемы, якія здаваліся самымі важнымі, сыходзяць на другі плян. Ты разумееш, што самае асноўнае — гэта жыцьцё. Вось гэта — радасьць жыцьця...

XS
SM
MD
LG