Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славаміра Адамовіча адпусьцілі з «Навінак»


Славамір Адамовіч, архіўнае фота

Славамір Адамовіч, архіўнае фота

Ніякіх сур’ёзных мэдыцынскіх дасьледаваньняў у паэта Славаміра Адамовіча ў псыхіятрычным шпіталі не было, ніякіх папер не складалі.

Пра вызваленьне з псыхіятрычнага шпіталю Свабодзе па тэлефоне паведаміў сам Славамір Адамовіч.

«Нічога сур’ёзнага не было — ніякіх даведак, ніякіх папер, нічым не калолі, ніякага сур’ёзнага лячэньня. Лекар сёньня з раніцы ветліва пагутарыў і адпусьціў».

Раней Адамовічу паставілі папярэдні дыягназ — «вострая шызафрэнія».

Паэта Славаміра Адамовіча затрымалі 1 ліпеня ў Будславе. Як паведаміў Радыё Свабода Славамір, ён прыехаў у Будслаў на магілу да дзеда.

«Там дзе я праходзіў, былі выстаўленыя па пэрымэтры людзі ў цывільным, якія прадстаўляліся як БРСМ. Яны запатрабавалі, каб я паказаў сваю торбу. Я палічыў, што людзі ў цывільным ня маюць на гэта права. Яны выклікалі міліцыянтаў, і з гэтага пачалося: выходныя дні, нападпітку ці не, фармальная прычына...»

Славаміра Адамовіча павезьлі ў Навінкі быццам бы для «агляду». Яго зьмясьцілі ў 11-е аддзяленьне Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG