Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы абуранае словамі Алексіевіч пра забойства палякамі габрэяў (+ВІДЭА)


Сьвятлана Алексіевіч

Сьвятлана Алексіевіч

На сайце Польскага тэлебачаньня апублікавана заява МЗС Польшчы, у якой асуджаецца заява Сьвятланы Алексіевіч пра забойства палякамі габрэяў у гады Другой сусьветнай вайны.

У прыватнасьці, на сайце цытуюцца словы Алексіевіч, якія нібыта прагучалі на сустрэчы ў Нью-Ёрку.

– Ведаеце, што рабіла Польшча з габрэямі? Адзін з маіх знаёмых журналістаў напісаў, што палякі рабілі з габрэямі. Палякі найгорш за ўсіх ставіліся да габрэяў. Ксяндзы наўпрост на службах казалі: забі габрэя.

«Такога кшталту заявы не падмацаваныя фактамі і ў вышэйшай ступені несправядлівыя, а таксама наносяць шкоду польскаму народу. Нагадаем, што падчас Другой сусьветнай вайны пакараньнем, прызначаным нямецкімі акупацыйнымі ўладамі для тысяч палякаў, у тым ліку шматлікім гераічным прадстаўнікам польскага духавенства, якія ратавалі габрэяў, была смяротнае пакараньне», — цытуе заяву МЗС Польскае тэлебачанне.

Адкрыты ліст у адрас Алексіевіч мае намер апублікаваць Камітэт добрага імя Польшчы.

8 кастрычніка 2015 года пісьменніца Сьвятлана Алексіевіч была ўганараваная Нобэлеўскай прэміяй «за шматгалосае гучанне яе прозы і ўвекавечаньне пакуты і мужнасьці». Яна аўтар такіх кніг, як «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Час сэканд хэнд».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG