Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад ісламістаў на кафэ ў Банглядэшы: загінулі 20 закладнікаў, усе замежнікі


Дака: палійэская апэрацыя супраць ісламістаў

Дака: палійэская апэрацыя супраць ісламістаў

Шэсьць узброеных баевікоў захапілі закладнікаў у сталіцы Банглядэшу горадзе Дака.

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад на кафэ ў сталіцы Банглядэш, у выніку якога загінулі 20 чалавек.

Таксама забітыя шэсьць баевікоў, якія напалі вечарам у пятніцу, 1 ліпеня, на рэстаран у дыпляматычным раёне сталіцы, паведамілі ў войску Банглядэш, перадае «Інтэрфакс».

Усе загінуўшыя закладнікі былі замежнікамі, японцамі і італьянцамі, паведаміў AFP прадстаўнік арміі Банглядэш. Іх целы па-зьверску пасеклі халоднай зброяй.

Раней паведамлялася, што падчас штурму ўдалося вызваліць 13 закладнікаў. Паводле іншых дадзеных, гаворка ішла аб 18 закладніках.

XS
SM
MD
LG