Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвестка

На фэстывалі «Adnak» чарнобыльскі праект Радыё Свабода заняў першае месца


Сёньня былі названыя пераможцы Сёмага фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі aDNaK!

Як шукалі «ген беларускай крэатыўнасьці». Фэстываль aDNaK!

Сярод пераможцаў — праект «Чарнобыль: 30 гадоў пасьля», створаны беларускай службай Радыё Свабода ў супрацы з Pangea Digital. Ён заняў першае месца ў намінацыі «Мэдыяпраекты для аднаго каналу камунікацыі».

ПАГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА ПРАЕКТУ

ПЕРАЙСЬЦІ НА МІКРАСАЙТ

​Праект Аляксея Чаранкевіча, Віктара Якуніня, Яўгена Шпілеўскага, Ганны Шыраевай «Мапа станаўленьня Беларусі» стаў пераможцам у намінацыях «Беларускаарыентаваны рэклямны і камунікацыйны праект», «Грамадзказначныя праекты», вэб-сайт, а таксама атрымаў Гран-пры фэстывалю ў некалькіх намінацыях.

Антыпрэмію «Каша сувораўская» атрымаў білбард, вывешаны ў Горадні на Фэстывалі нацыянальных культур, дзе Купалу пераблыталі з Коласам.

Поўны сьпіс пераможцаў ва ўсіх намінацыях можна паглядзець на саце фэстывалю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG