Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Народны альбом» паставяць у опэры ў Беластоку


4 верасьня ў Падляскай опэры ў Беластоку адбудзецца прэмʼера спэктаклю «Народны альбом. 20 год». Рэжысэрам спэктаклю будзе Матвей Сабураў, аўтар многіх кліпаў «Ляпіса Трубяцкога», «The Toobes», «Без Білета» ды рэжысэр «Сашы і Сірожы», паведамляе тэлеканал «Белсат». «Белсат» выступае аўтарам ідэі і выканаўчым прадусарам спэктаклю.

Галоўнымі героямі стануць як удзельнікі арыгінальнага праекту — а гэта каля 25 асобаў — гэтак і новыя людзі.

«Гэтым разам будзе граць цэлы аркестар — 20 музыкаў. Бо ўсё мусіць адбывацца ў беластоцкай оперы, а гэта грандыёзная па памерах і тэхнічных магчымасьцях пляцоўка. У Беларусі нічога падобнага няма. Таму мы пашырылі склад удзельнікаў і будзем рабіць новыя аранжыроўкі песень. То бок гэта будзе стары добры „Народны альбом“, але на якасна вышэйшым узроўні», — сказаў «Белсату» Лявон Вольскі, адзін з удзельнікаў альбому.

«Народны альбом» быў запісаны ў 1997 годзе ў былой студыі радыё «101,2» і стаў адной з найбуйнейшых культурніцкіх зьяваў незалежнай Беларусі.

XS
SM
MD
LG