Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг падтрымкі Пуціна за год упаў да 81%


Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін

Толькі 50% расейцаў лічаць, што краіна ідзе ў слушным кірунку.

Паводле вынікаў чэрвеньскага апытаньня расейскага «Левада-центр», дзейнасьць Уладзімера Пуціна ўхваляюць 81% расейцаў, яшчэ 18% не ўхваляюць, 1% ня даў адказу.

Са студзеня гэты рэйтынг Пуціна даволі стабільны, ухваляюць яго дзейнасьць 80-82% (пры магчымай статыстычнай памылцы ў максымум 3,4%). Але роўна год таму, у чэрвені 2015 году апытаньне «Левады» паказала, што дзейнасьць Пуціна ўхваляюць рэкордныя 89%.

Дзейнасьць прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьведзева ўхваляе толькі палова: 51% супраць 48%, і яго рэйтынг толькі падае пасьля навінаў пра магчымасьць «ракіроўкі» з Пуціным на прэзыдэнцкай пасадзе. Калі Мядзьведзеў яшчэ быў прэзыдэнтам, а Пуцін — прэм’ерам, дзейнасьць Мядзьведзева ўхвалялі 70-74% расейцаў.

Наогул жа толькі палова, 50% расейцаў, лічыць, што справы ў краіне ідуць у слушным кірунку, 33% лічаць, што нешта ня так. З пачатку году гэтыя лічбы не асабліва мяняліся, але яшчэ год таму 64% верылі, што справы ідуць добра, 22% лічылі шлях краіны няправільным.

У Беларусі тым часам рэйтынг даверу Лукашэнку склаў, калі верыць апытаньню НІСЭПД, 38,6%, а электаральны рэйтынг — 29,5%. І беларусы не згаджаюцца з доўгім шэрагам заяваў і абяцаньняў Лукашэнкі.

XS
SM
MD
LG