Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Машыну Цімафея Дранчука затрымалі за беларускі арнамэнт і нацыянальны сьцяг


Цімафей Дранчук з сынам ля сваёй машыны. Фота з Фэйсбука Дранчука

Цімафей Дранчук з сынам ля сваёй машыны. Фота з Фэйсбука Дранчука

Жыхара Менску Цімафея Дранчука, які ехаў на аўтамабілі з нацыянальным арнамэнтам і сьцягам, спынілі супрацоўнікі ДАІ: «Што гэта ў вас за сымболіка такая?» — распавёў Цімафей на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Супрацоўнік ДАІ, які прадставіўся толькі пасьля патрабаваньняў — Юры Аляксеенка — адабраў у кіроўцы ключы, страхоўку, тэхпашпарт і выклікаў старэйшых па званьні: «У мяне, маўляў, да вас прэтэнзіяў няма, а вось у кіраўніцтва будуць».

Пасьля доўгага чаканьня дадатковых сіл ДАІ і разьбіральніцтва, Дранчука адпусьцілі. У часе затрыманьня Цімафей фактычна вёў онлайн-рэпартаж у Фэйсбуку: фатаграфаваў міліцыянтаў, якія «разьбіраліся» з арнамэнтам, паведамляў дэталі. На дапамогу прыехалі ягоныя сябры, чыя прысутнасьць, паводле Цімафея, суцішыла імпэт міліцыі і не дазволіла адвезьці яго ў райаддзел. Затрыманьне доўжылася амаль гадзіну. У выніку ён атрымаў штраф «за таніроўку шкла», бо «кіраўніцтва ДАІ загадала бяз штрафу не адпускаць».

23 чэрвеня за бел-чырвона-белыя сьцягі міліцыя адагнала на штрафную стаянку аўтамабіль Яўгена Батуры, які дагэтуль ня можа атрымаць сваю машыну назад.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG