Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павел Вінаградаў паказаў судзьдзі сярэдні палец і вывесіў бел-чырвона-белыя сьцягі

  • Тэлеканал Белсат

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Zмена» вывесілі на прыпынках грамадзкага транспарту ў Менску нацыянальныя сьцягі і плякаты з партрэтам свайго лідэра Паўла Вінаградава, піша Белсат.

«Мэта акцыі — перадаць прывет грамадзянам, якія ўсталявалі за мной нагляд на 6 месяцаў», — кажа Вінаградаў у размове з нашым карэспандэнтам.

Нагадаем, што за грамадзкім актывістам Паўлам Вінаградавым зноў усталявалі прэвэнтыўны нагляд. Адпаведнае рашэньне прыняў суд Маскоўскага раёну сталіцы нібыта таму, што Вінаградаў так і ня стаў на шлях выпраўленьня.

«Перадаю прывет тым, хто прыдумаў усталяваць за мной нагляд. А менавіта, крымінальна-папраўчай інспэкцыі Маскоўскага РУУС і судзьдзі Сушко з Маскоўскага суду», — звярнуўся Павел Вінаградаў да судзьдзі і міліцыянтаў.

Вінаградаў быў асуджаны па справе Плошчы на чатыры гады пазбаўленьня волі. У верасьні 2011-га ён выйшаў на волю ў адпаведнасьці з указам Лукашэнкі аб памілаваньні. Тады ж за актывістам і ўсталявалі прэвэнтыўны нагляд на 3,5 гады. З лістапада 2015 года Вінаградаў стаяў на ўліку ў Маскоўскім РУУС сталіцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG