Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

24 чэрвеня — апошні дзень, калі эфір Радыё Свабода гучыць на кароткіх хвалях.

Абвестку пра гэта вы маглі чуць раней, а гэтую гадзіну эфіру мы разам з вамі будзем гаварыць пра тое, якой была гэта эпоха — кароткахвалёвага вяшчаньня, куды яна адыходзіць і дзе мы застаёмся.

Вы пачуеце галасы вэтэранаў Радыё Свабода і сучаснай каманды, аўдыёўспаміны: як гучала Свабода у 50-я, 60-я ці 90-я, як працавалі глушылкі, самыя выразныя прызнаньні слухачоў і векапомныя рэпартажы.


Ад суботы Радыё Свабода па-беларуску гучыць толькі на сярэдняй хвалі 216 мэтраў, частата 1386 кілягерцаў: ад 22-й вечара да поўначы і ад 6-й да паловы сёмай раніцы.

У любы час праграмы на выбар можна слухаць у інтэрнэце, у прыватнасьці праз нашу старонку svaboda.org. Усе перадачы знойдзеце таксама на Soundcloud.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG