Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гішпанія хоча вярнуць сувэрэнітэт над Гібральтарам пасьля брытанскага рэфэрэндуму


Мяжа паміж Гішпаніяй і Гібральтарам

Мяжа паміж Гішпаніяй і Гібральтарам

Мадрыд прапанаваў Лёндану «сумесны сувэрэнітэт» над Гібральтарам як крок да поўнага вяртаньня гэтай тэрыторыі, пасьля таго як Вялікабрытанія 23 чэрвеня прагаласавала за выхад з Эўразьвязу.

Хасэ Мануэль Гарсія-Маргалё, выканаўца абавязкаў міністра замежных справаў Гішпаніі, сказаў па радыё:

«Наша формула: англа-гішпанскі сумесны сувэрэнітэт на працягу пэўнага часу, а потым рух у бок вяртаньня Гібральтару да гішпанскага сувэрэнітэту».

Палітычная прыналежнасьць невялічкай скалістай тэрыторыі на поўдні Гішпаніі (плошча Гібральтару — 7 квадратных кілямэтраў) зьяўляецца прадметам вострых і працяглых спрэчак паміж Мадрыдам і Лёнданам. Гібральтар адышоў да Вялікабрытаніі ў 1713 годзе.

У Гібральтары 96% удзельнікаў учорашняга рэфэрэндуму прагаласавалі за тое, каб Вялікабрытанія засталася ў Эўразьвязе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG