Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэнатары ЗША назвалі дзеяньні расейскіх вайскоўцаў «небясьпечнымі і непрафэсійнымі» 


У Сэнат ЗША прадстаўлены праект рэзалюцыі, якая асуджае Расею за дзеяньні яе вайскоўцаў у раёне Балтыйскага і Ахоцкага мораў.

У дакумэнце, падрыхтаваным групай сэнатараў — рэспубліканцаў і дэмакратаў, нядаўнія манэўры расейскіх вайсковых самалётаў, якія збліжаліся з амэрыканскімі самалётамі і вайсковымі караблямі, названыя «небясьпечнымі і непрафэсійнымі».

Раней паведамлялася, што 29 красавіка расейскі зьнішчальнік зьдзейсьніў небясьпечны аблёт амэрыканскага самалёта-выведніка ў міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам. 21 красавіка расейскі МіГ-31 перахапіў блізу Камчаткі самалёт-выведнік ВПС ЗША Пі-8. 14 красавіка аналягічны інцыдэнт адбыўся над Балтыкай. 11 і 12 красавіка расейскія зьнішчальнікі некалькі разоў небясьпечна збліжаліся з амэрыканскім ракетным эсьмінцам «Дональд Кук», які знаходзіўся ў міжнародных водах Балтыйскага мора ў часе сумесных польска-амэрыканскіх вайсковых вучэньняў.

Кожны раз Мінабароны Расеі заяўляла, што ўсе палёты расейскіх самалётаў праходзяць у адпаведнасьці зь міжнароднымі правіламі бясьпекі.

XS
SM
MD
LG