Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кошт лекаў у Беларусь можа зьнізіцца прыкладна на 2 %


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб зьніжэньні цэн на лекі. Дакумэнтам зьменена прывязка гранічных аптовых і гандлёвых надбавак, што прымяняюцца пры фармаваньні цэн на лекавыя сродкі. Замест даляраў ЗША кошты на лекі будуць прывязаныя да базавай велічыні.

Указам № 228, які 21 чэрвеня падпісаў Аляксандар Лукашэнка, унесены зьмяненьні ва ўказ ад 11.08.2005 № 366 «Аб фармаваньні цэн на лекавыя сродкі, вырабы мэдычнага прызначэньня і мэдычную тэхніку».

Указ прадугледжвае «прывязку дзеючай рэгрэсіўнай шкалы гранічных аптовых і гандлёвых надбавак, што прымяняюцца пры фармаваньні цэн на лекавыя сродкі, мэдыцынскія вырабы і мэдычную тэхніку, да базавай велічыні замест даляра ЗША», — адзначаецца ў паведамленьні прэс-службы.

Акрамя таго, указам замацавана дыфэрэнцыяванае памяншэньне гранічных памераў аптовых і гандлёвых надбавак па меры росту адпускных цэн беларускіх вытворцаў. «Даецца магчымасьць рэалізацыі мэдычных тавараў ніжэй за адпускную цану», — удакладняе прэс-служба. Чакаецца, што гэта дазволіць зьнізіць кошт лекаў у сярэднім на 2,1% — ад 2 тысяч да 40 тысяч рублёў і павысіць іх цэнавую даступнасьць для насельніцтва.

Палажэньні ўказу накіраваны таксама на тое, каб выключыць неабгрунтаванае павелічэньне прыбыткаў аптэчнай сеткі пры росьце курсаў валют і скараціць выдаткі бюджэту пры правядзеньні дзяржаўных закупак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG