Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Варыянты сьвяточнай традыцыі


Іван Шышкін, «Буралом» (1888).

Іван Шышкін, «Буралом» (1888).

Усё-ткі выходжу на прыпынак раней — надвор’е спакушае прайсьціся дадому пахкім, сонечным хвойнікам. Іду, неўзабаве сустракаецца карціна: над маёй сьцежкай на вышыні блізу трох мэтраў небясьпечна навісла немаладая, сьвежазламаная на ўзроўні чалавечай галавы елка — толькі галіны суседніх дрэваў і трымаюць.

Спрабую прыгадаць, калі на тыдні быў такі вятруга. І раптам цюкае ў галаву: нядаўні Дзень памежніка, кампаніі мужчын у зялёных бэрэтах — з узьнятымі кілішкамі, у гэтым жа невялікім бары... Ня вецер прычына. «Дэсантура» напрыканцы свайго сьвята зухавата б’е аб уласныя галовы спустошаныя пляшкі, а ў памежнікаў, значыць, болей суровы варыянт...

Ігар Канановіч


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG