Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца прайграў суд беларускай ваеннай газеце «Во славу Родины»


Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

Судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менска Марына Казлова адхіліла пазоў праваабаронцы з Гомеля Леаніда Судаленкі да ваеннага інфармацыйнага агенцтва Мінабароны «Ваяр», якому належыць выданьне «Белорусская ваенная газета. Во славу Родины», і аўтара газэты Ўладзімера Кажэўнікава.

Паводле Леаніда Судаленкі, аўтар і газэта «аблілі яго брудам» у артыкуле «Каму выгадна ганьбіць беларускае войска?», надрукаваным у сакавіку 2016 году. На думку праваабаронцы, у артыкуле Ўладзімера Кажэўнікава на ягоны адрас было зьмешчана шмат крыўдных выказваньняў. У прыватнасьці, аўтар ужыў азначэньне «квазіамбудсмэн», напісаў, што ён нібыта «ганьбіць» беларускую дзяржаву, накіраваўшы ў Камітэт правоў чалавека ААН 30 скаргаў, да таго ж — нібыта займаецца «антыдзяржаўнай прапагандай». Былі і больш рэзкія словы, якія праваабаронца палічыў недапушчальнымі.

Праваабаронца патрабаваў выбачэньняў і абвяржэньня зьвестак, якія пра яго распаўсюдзіла газэта. Пазьней Леанід Судаленка дадаў да пазову патрабаваньне кампэнсаваць маральную шкоду ў памеры 99 мільёнаў рублёў.

На паседжаньні суду 17 чэрвеня судзьдзя Марына Казлова адхіліла пазоў Леаніда Судаленкі. Бок праваабаронцы ня выключае, што рашэньне судзьдзі Марыны Казловай будзе абскарджанае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG