Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанскі заўзятар, якога палічылі мёртвым, выйшаў з комы


51-гадовы Эндру Бак, які моцна пацярпеў у бойках ангельскіх і расейскіх заўзятараў на чэмпіянаце сьвету ў Францыі, і пра якога СМІ пісалі як пра забітага, выйшаў з комы.

Пра гэта піша ВВС.

Інфармацыя пра сьмерць выявілася непраўдзівай. Паводле брата пацярпелага, Бак у шпіталі змог расплюшчыць вочы і паварушыў плячыма.

Пра сьмерць заўзятара паведамлялі расейскі консул у Францыі Данііл Болтакс і кіраўнік арганізацыі расейскіх футбольных фанатаў Аляксандар Шпрыгін.

На іх словы спасылаліся расейскія агенцтвы ТАСС і «Интерфакс».

Свабода са спасылкай на interfax.ru таксама напісала пра гэты выпадак.

Але інфармацыя выявілася памылковай, за што просім прабачэньня.

XS
SM
MD
LG