Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расею прыбылі з Украіны арыштаваныя за сэпаратызм


Алена Глішчынская і Віталь Дзідзенка ў Маскве.
Алена Глішчынская і Віталь Дзідзенка ў Маскве.

У Расею 14 чэрвеня дастаўленыя авіярэйсам ўкраінскія журналісты Алена Глішчынская і Віталь Дзідзенка. На радзіме іх абвінавацілі ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. Глішчынская прыляцела з маленькім дзіцем, якое нарадзілася ў зьняволеньні.

Дырэктар адэскай тэлерадыёкампаніі «Свабодная хваля» Глішчынская і галоўны рэдактар адэскага інтэрнэт-выданьня «Інфацэнтр» Дзідзенка ва Украіне былі арыштаваныя за ўдзел у сэпаратысцкім руху «Народная рада Бесарабіі». Справа Глішчынскай да разгляду ў судзе не дайшла, а Дзідзенка быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўленьня волі за «замах на тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны».

Раней у аўторак на Украіну былі адпраўленыя з Расіі асуджаныя там Генадзь Афанасьеў і Юры Салашэнка. У Расеі 26-гадоваму Генадзю Афанасьеву інкрымінавалі стварэньне на тэрыторыі Крыму тэрарыстычнай супольнасьці і прысудзілі ў 2015 годзе 7 гадоў зьняволеньня, а 74-гадовы Юры Салашэнка адбываў 6-гадовае зьняволеньне па абвінавачваньні ў шпіянажы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG