Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газавае пытаньне ў Менску ня вырашылі


Аляксандар Лукашэнка вітае Ўладзімер Пуціна ў Беларусі

Аляксандар Лукашэнка вітае Ўладзімер Пуціна ў Беларусі

Прэмʼер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што Менск і Масква пакуль не прыйшлі да пэўных дамоўленасьцяў пра цану на расейскі газ для Беларусі.

Раней ён паведаміў, што газавае пытаньне будзе абмеркавана ў Менску падчас сустрэчы 8 чэрвеня Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна.

«Абмеркавалі і працягнем абмеркаваньне. Пакуль на канкрэтныя рашэньні не выйшлі, але ёсьць напрамкі, па якіх будзем працягваць дыялёг», — цытуе БелТА Кабякова.

Беларускія ўлады лічаць справядлівай цану на расейскі газ для Беларусі ў 80 даляраў за тысячу кубамэтраў замест цяперашніх 142 даляраў.

У траўні кіраўнік Мінэнэрга Расеі Аляксандар Новак заявіў, што Беларусь за студзень-красавік 2016 года ўжо вінаватая расейскаму «Газпрому» больш за 125 мільёнаў даляраў. Паводле міністра энэргетыкі Беларусі Уладзімера Патупчыка, Менск не прызнае гэты доўг.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG